Ратавальнікі знайшлі згубленага ў лесе хлопчыка з сіндромам Даўна

22.07.2010 11:00
Архив Редакция

12-гадовы хворы на сіндром Даўна хлопчык з пасёлка Капцэвічы, які згубіўся 18 ліпеня ў лясах Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, знойдзены жывым і здаровым. У пошукавых працах удзельнічала каля 100 чалавек: міліцыянты, выратавальнікі, леснікі, жыхары, вайскоўцы і супрацоўнікі "Беллесавія", паведамілі ў Петрыкаўскім РАУС.

Хлопчык быў знойдзены пад густой ялінай у лагчыне з вадой за два кіламетры ад месца знікнення. У пачатку пошукаў дадзены ўчастак аглядаўся, але, верагодна, дзіця блукала, таму знайсці яго адразу не ўдалося. Хлопчык быў у нармальным стане і пасля агляду ў раённай лякарні яго адправілі дамоў, перадае БелТА.

Як раней паведамляў Тэлеграф, каля 06:00 18 ліпеня хлопчык разам з бацькамі выправіўся ў лес у ягады і згубіўся прыкладна праз дзве гадзіны. Самастойныя пошукі ніякіх вынікаў не далі.

Как вам новость?