Развітанне з Паўлавым пройдзе восьмага чэрвеня ў мінскім Доме афіцэраў

07.06.2010 11:01
Архив Редакция

Развітанне з былым мэрам Мінску Міхаілам Паўлавым пройдзе восьмага чэрвеня ў акруговым Доме афіцэраў з 11:00 да 13:00. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёмага чэрвеня на аператыўнай нарадзе ў мэрыі. Пахаванне Міхаіла Паўлава адбудзецца на Усходніх могілках.

Па словах Мікалая Ладуцькі, у Мінску створана камісія па арганізацыі і правядзенні пахавання былога старшыні Мінгарвыканкама. Мікалай Ладуцька таксама звярнуўся з просьбай да кіраўнікоў раёнаў сталіцы вырашыць у выпадку неабходнасці ўсе арганізацыйныя пытанні, каб усё прайшло «з высокай ступенню годнасці, як таго заслугоўвае Міхаіл Паўлаў», перадае БелТА.

«Міхаіл Паўлаў за час сваёй працы ў сталіцы стаў карэнным мінчанінам, які ўсё зрабіў для таго, каб горад пераўвасобіўся, стаў еўрапейскім. Ён праводзіў палітыку прэзыдэнта Беларусі мудра, рашуча і рэзультатыўна, дзякуючы чаму Мінск сёння выклікае захапленне ў прыезджых», — сказаў в.а. старшыні Мінгарвыканкама, дадаўшы, што былы мэр Мінску здолеў мабілізаваць людзей на стваральнае развіццё сталіцы.

«Міхаіл Паўлаў хварэў цяжка, але мужна. Гэта вялікая страта для рэспублікі і для Мінску», — падкрэсліў Мікалай Ладуцька.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Міхаіл Паўлаў кіраваў Мінгарвыканкамам з сакавік 2000 года па чэрвень 2009 года. У мінулым годзе ён перанёс дзве аперацыі ў сувязі з выяўленай у яго пухлінай галаўнога мозгу, а ў красавіку 2010 года Міхаіла Паўлава ўзнагародзілі за будаўніцтва комплексу «Мінск-Арэна».

Как вам новость?