РБК: Беларусь атрымае першы транш крэдыту ЕўрАзЭС 12 чэрвеня

31.05.2011 12:10
Архив Редакция

Першы транш крэдыту ў памеры 800 млн даляраў, вылучанага Беларусі з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, будзе пералічаны 12 чэрвеня. Пра гэта распавяла крыніца, знаёмая з ходам перамоваў. "Рашэнне аб выдзяленні крэдыту краінамі ўдзельнікамі ЕўрАзЭС практычна прынята, засталіся толькі фармальнасці", — распавяла крыніца.

У выпадку станоўчага рашэння Беларусь атрымае ад антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 1,24 млрд даляраў да канца гэтага года. Усяго ж на працягу трох гадоў Беларусі вылучаць тры мільярды даляраў, перадае РБК.

Як перадаваў Тэлеграф, згодна з умовамі крэдытнай праграмы Еўразійскай эканамічнай супольнасці, Беларусь да 2014 года павінна прыватызаваць актывы на агульную суму ў 7,5 млрд даляраў. Аб гэтым заявіў расійскі віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў Аляксей Кудрын.

Расійскі віцэ-прэм’ер паведаміў, што канчатковае рашэнне дзяржавы-ўдзельніцы ЕўрАзЭС прымуць 4 чэрвеня, у ходзе сустрэчы міністраў фінансаў краін СНД, якая пройдзе ў Кіеве.

Как вам новость?
Головоломки