РБК: "Белтрансгаз" ужо практычна прададзены

30.05.2011 16:39
Архив Редакция

Угода па куплі 50% акцый ААТ "Белтрансгаз" расійскай кампаніяй "Газпром" практычна завершана. Пра гэта распавяла крыніца, знаёмая з ходам беларуска-расійскіх перамоў. "Угода па куплі расійскім газавым манапалістам "Белтрансгаза" практычна завершана, засталося толькі ўтрэсці дробныя дэталі", — распавяла крыніца.

Як перадаваў Тэлеграф, аб тым, што перамовы аб куплі «Белтрансгаза» ўвайшлі ў завяршальную стадыю 27 траўня паведаміў прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін. Ён заяўляў, што рашэнне ў найбліжэйшы час можа быць прынята. Гэта залежыць і ад пазіцыі беларускіх калегаў», — адзначыў расійскі прэм’ер.

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што пытанне аб продажы актываў «Белтрансгаза» ўлады краіны разглядаюць комплексна. Паводле яго слоў, Расія гатовая даць за акцыі беларускага прадпрыемства 2,5 млрд даляраў.

Правядзенне прыватызацыі расійскі бок заяўляў як неабходную ўмову для атрымання крэдыту Беларуссю з фонду ЕўрАзЭС. Міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын неаднаразова агучваў суму ў 7,5 млрд даляраў, якую можа атрымаць Беларусь ад прыватызацыі.

Па матэрыялах РБК

Как вам новость?