Рэальны памер пенсій у Беларусі паменшыўся на 2,3%

18.03.2011 11:47
Архив Редакция

Рэальны памер прызначаных пенсій (пенсій, разлічаных з улікам змянення індэксу спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у лютым 2011 года ў параўнанні з лютым 2010 года павялічыўся на 10,7%. Аднак у параўнанні са студзенем 2011 года рэальны памер пэнсіяў зменшыўся на 2,3%. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.

Па дадзеных Белстата, у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў лютым мінулага года на ўліку былі 2,46 млн. пенсіянераў. Сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 586,5 тыс. рублёў, што ў 2,2 разы перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.

Сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 612,7 тыс. рублёў, па інваліднасці — 538,2 тыс. рублёў, па прычыне страты карміцеля — 360,8 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій — 253,6 тыс. рублёў.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ларыса Яшкова 17 сакавіка заявіла, што пенсіі ў краіне будуць павышацца, але казаць аб нейкіх канкрэтных тэрмінах павышэння пакуль яшчэ рана.

Па словах прадстаўніцы мінпрацы, у апошні раз памеры пенсій павышалі зусім нядаўна — у лістападзе 2010 года, прычым адразу на 10%. У цэлым жа за мінулы год пенсіі раслі тройчы.

Как вам новость?