Рэцыдывіста, які ўцёк з-пад варты ў Лідзе, абвясцілі ў рэспубліканскі вышук

12.03.2010 12:21
Архив Редакция

11 сакавіка а 05:00 з хірургічнага аддзялення гарадской лякарні ў Лідзе ўцёк злачынец-рэцыдывіст, абвінавачаны ў здзяйсненні рабавання. Уцекача абвясцілі ў рэспубліканскі вышук. Па факце ўцёкаў праводзіцца службовая праверка. Уцякач, Анатоль Кудзелка, быў неаднаразова асуджаны. У лякарні яго ахоўвалі двое супрацоўнікаў міліцыі.

У сувязі з уцёкамі ў дачыненні Анатоля Кудзелкі ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 413 («Уцёкі з выпраўленчай установы, якая здзяйсняе пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, арыштнай хаты ці з-пад варты») КК Беларусі. Артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў, паведамляе БелТА.

 

Анатоль Кудзелка нарадзіўся 21 ліпеня 1953 года ў вёсцы Старына Слуцкага раёна Мінскай вобласці. З выгляду 60 гадоў, рост — каля 1,65-1,70 м, сярэдняга целаскладу, валасы светла-русыя з рудаватым адценнем, носіць вусы і бараду. Быў апрануты ў куртку цёмнага колеру з плашчавай тканіны, бальнічную кашулю сіне-белага колеру ў клетку, цёмнае трыко, тэпцікі-сланцы.

 

Праваахоўнікі просяць грамадзян, якім вядома штосьці пра месцазнаходжанне Анатоля Кудзелкі, патэлефанаваць на тэлефоны ў горадзе Ліда: (8-01561) 24229, 20780, 21626, 20202, на мабільны 8-029-3500102 ці ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі на нумар 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Как вам новость?