Рэкі Беларусі пачалі імкліва мялець

12.08.2010 09:52
Архив Редакция

У сувязі з анамальна спякотным надвор'ем у беларускіх рэках назіраецца рэзкі спад узроўню вады. Інтэнсіўнасць спаду дасягае васьмі сантыметраў за суткі. Пра гэта паведаміў 11 Жніўня начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.

Крытычная сітуацыя складваецца ў раёне Віцебску і Полацку на Заходняй Дзвіне на ўчастку Сураж, а таксама ў раёне Гомеля на рацэ Сож. Тут узровень вады ўжо апусціўся ніжэй за небяспечную адзнаку. Па словах спецыялістаў, гэта можа ўскладніць працу рачнога транспарту.

У гідраметэацэнтры паведамілі, што ў найбліжэйшыя дні спад узроўню вады будзе асабліва адчувальны на рацэ Бярэзіна ў раёне Барысава, а таксама на рацэ Піна каля горада Пінску. Паказчыкі тут могуць дасягнуць небяспечна нізкіх адзнак для суднаходства, перадае БелТА.

Адносна тэмпературы вады спецыялісты паведамілі, што на большасці рэк яна ў цяперашні час дасягае +19-26°С, на Мінскім моры — +24°С, на Вілейскім вадасховішчы — +25°С.

Как вам новость?
Головоломки