Рэканструкцыяй мінскага аэрапорта зоймуцца кітайцы

07.06.2011 15:03
Архив Редакция

Беларускія ўлады маюць намер прыцягнуць крэдыты Кітая, каб увасобіць інвестыцыйны праект па рэканструкцыі Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" у 2011-2014 гадах. Гэта плануецца "ў мэтах развіцця грамадзянскай авіяцыі і комплекснай мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры Беларусі". Акрамя рэканструкцыі аэравакзальнага комплексу пабудуюць сучасны міжнародны пасажырскі транзітны тэрмінал.

Аэрапорт абсталююць сістэмамі бяспекі і апавяшчэння, а таксама пабудуюць другую штучную ўзлётна-пасадачную паласу, якая зможа прымаць самалёты «А-380», перадае БелаПАН.

Для рэканструкцыі міністэрства транспарту і камунікацый створыць спецыяльнае дзяржустанова «Дырэкцыя па будаўніцтве і рэканструкцыі аб’ектаў Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Яно ж будзе выконваць функцыі заказчыка.

Пасля таго, як аб’екты аэрапорта ўвядуць у эксплуатацыю, іх перададуць на бязвыплатнай аснове ў гаспадарчае вядзенне Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Генеральным падрадчыкам рэканструкцыі будзе Усекітайскага імпартна-экспартная кампанія дакладнага машынабудавання. Для ажыццяўлення сваёй дзейнасці ў Беларусі арганізацыя створыць пастаяннае прадстаўніцтва.

Как вам новость?