Renault расійскай зборкі будуць прадаваць у Беларусі

10.05.2011 16:20
Архив Редакция

На маскоўскім заводзе кампаніі Renault з траўня гэтага года пачнецца вытворчасць аўтамабіляў Logan і Sandero, прызначаных для рынку Украіны. У студзені мінулага года пачаўся экспарт Renault у Казахстан, а з кастрычніка — у Беларусь.

На ўкраінскі рынак будуць пастаўляцца аўтамабілі з бензінавымі рухавікамі, у той час як дызельныя і газавыя машыны будуць па-ранейшаму увозіцца з Румыніі, дзе размешчана яшчэ адно прадпрыемства Renault, паведамляе Auto.lenta.ru.

Па выніках мінулага года кампанія Renault заняла першае месца сярод еўрапейскіх вытворцаў, прадстаўленых на рынку Украіны, з вынікам 9268 рэалізаваных машын. У краіне мадэль Logan уваходзіць у першую тройку лідараў сярод кампактных седанаў, а Sandero — у пяцёрку найбольш папулярных хэтчбэкаў.

На дадзены момант ні адзін з замежных вытворцаў, чые заводы працуюць на тэрыторыі Расіі, не пастаўляе сваю прадукцыю на экспарт. У будучыні, у рамках сумеснага прадпрыемства з Ford, такую магчымасць разглядае толькі кампанія Sollers.

Как вам новость?