Рэнтабельныя прадпрыемствы абавязалі аддаць частку прыбытку дзяржаве

17.05.2011 14:26
Архив Редакция

Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову № 602 "Аб некаторых пытаннях фармавання дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ў 2011 годзе". Дакумент абавязвае высокарэнтабельныя прадпрыемства пералічыць у гэты фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) па выніках працы за 2010 год.

У зацверджаным спісе 65 высокарэнтабельных прадпрыемстваў і арганізацый. Найбольш буйныя донары фонду ў гэтым годзе: «Белтэлекам» (павінен пералічыць у фонд 14,2 млрд. рублёў), «Белколермет» (6,9 млрд.), «Белспецзнештэхніка» (11 млрд.), «Гомельтранснафта Дружба» (26,7 млрд.), «ВА «Беларуснафта» (9 млрд.), паведамляе БелаПАН.

Усяго ж у фонд будзе пералічана каля 100 млрд. рублёў.

Устаноўленыя аб’ёмы свайго прыбытку прадпрыемствы будуць пералічваць у мэтавы фонд роўнымі часткамі штомесяц да канца 2011 года. Кантраляваць працэс будуць Нацыянальны банк, міністэрства, камітэты, канцэрны, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам.

Как вам новость?
Головоломки