Reporters Without Borders: інтэрнэт у Беларусі знаходзіцца "пад наглядам цэнзуры"

14.03.2011 12:11
Архив Редакция

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Reporters Without Borders апублікавала новы спіс дзяржаў-ворагаў інтэрнэту, а таксама спіс краін, дзе глабальная сетка знаходзіцца "пад наглядам". Беларусь увайшла ў другі спіс з-за ўказу № 60, а таксама "ціску на прэсу, які ўзмацніўся падчас перадвыбарнай кампаніі" ў Беларусі.

У спіс краін, абвешчаных «ворагамі інтэрнэту», увайшлі Бірма, В’етнам, Кітай, Куба, Іран, Саудаўская Аравія, Паўночная Карэя, Сірыя, Туркменістан і Узбекістан.

У спіс краін «пад наглядам» акрамя Беларусі патрапілі Аўстралія, Бахрэйн, Венесуэла, Егіпет, Лівія, Малайзія, Расія Тайланд, Туніс, Турцыя, ААЭ, Францыя, Шры-Ланка, Эрытрэя, Паўднёвая Карэя.

Reporters Without Borders апублікавалі даклад аб стане свабоды прэсы і інфармацыі ў інтэрнэце спецыяльна да Міжнароднага дня барацьбы супраць цэнзуры ў інтэрнэце, які адзначаецца 12 сакавіка. Генеральны сакратар арганізацыі Жан-Франсуа Жуяр адзначыў, што ў цяперашні час цэнзура рознага ўзроўню дзейнічае ў больш чым 60 краінах, перадае «Народная воля».

«Як мінімум 119 чалавек былі заключаныя пад варту проста праз тое, што выкарыстоўвалі інтэрнэт, каб выказаць свой асабісты пункт гледжання. У той час як менавіта сеціва зграла ключавую ролю ў нядаўніх падзеях у Тунісе і Егіпце, урады дзяржаваў усё больш і больш імкнуцца ўзяць інфармацыю. што цыркулюе ў сетцы, пад свой кантроль і канфіскоўваць любую крытыку на свой адрас. І сёння, больш, чым калі-небудзь, неабходна адстойваць свабоду самавыяўлення он-лайн і абараняць кібер-дысідэнтаў», — адзначыў Франсуа Жуяр.
карта цензуры в интернете 2334.jpgФота: 12mars.rsf.org: фіялетавым колерам на карце адзначаны краіны-ворагі інтэрнэту, чырвоным — краіны, дзе інтэрнэт, на думку Reporters Without Borders, знаходзіцца пад кантролем цэнзуры

Как вам новость?
Головоломки