Reporters Without Borders прывяла Беларусь у якасці адмоўнага прыкладу

06.09.2010 12:23
Архив Редакция

Міжнародная недзяржаўная арганізацыя Reporters Without Borders, якая выступае за свабоду слова ва ўсім свеце, прывяла Беларусь у якасці адмоўнага прыкладу сітуацыі са свабодай слова ў СМІ. Ацэньваючы сітуацыю ва Украіне, прэс-сакратарка нямецкага аддзялення арганізацыі Аня Фіоль выказала надзею на тое, што краіна "не пойдзе па беларускім шляху".

У Reporters Without Borders у апошні час адзначаюць ва Украіне «павелічэнне выпадкаў цэнзуры, нападаў на журналістаў, узмацненне палітычнага ціску на прадстаўнікоў прэсы», паведамляе беларуская служба Deutsche Welle.

«Пасля «памаранчавай рэвалюцыі» ў краіне быў прагрэс са свабодай слова і прэсы. Цяпер мы адзначаем адваротны працэс. Але мы разлічваем на канструктыўны дыялог з Кіевам», — заявіла Аня Фіоль.

У 2009 годзе ў штогадовым рэйтынгу індэксу свабоды слова «Рэпарцёры без межаў» аддалі Беларусі 151-е месца з 175 дзяржаў. Ніжэй за Беларусь з еўрапейскіх краінаў у спісе была толькі Расія (153 месца).

Как вам новость?
Головоломки