Reporters Without Borders заклікалі ЕС адрэагаваць на рэпрэсіі ў Беларусі

04.01.2011 10:59
Архив Редакция

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Reporters Without Borders асудзіла ўлады Беларусі за "рэпрэсіі супраць беларускіх СМІ, якія паследавалі за прэзідэнцкімі выбарамі". У афіцыйнай заяве члены арганізацыі заклікалі кіраўніцтва Еўрапейскага саюза, Расіі і міжнародных арганізацый "жорстка адрэагаваць на рэпрэсіі, каб прадухіліць яшчэ большы ціск Аляксандра Лукашэнкі на СМІ".

Reporters Without Borders асудзілі сістэматычныя ператрусы, якія супрацоўнікі КДБ пачалі праводзіць пасля падзей 19 снежня ў Мінску. Члены міжнароднай арганізацыі лічаць, што КДБ спрабуе выключыць у журналістаў, праваабаронцаў, а таксама палітычных актывістаў ўсю наяўную інфармацыю, датычную прэзідэнцкіх выбараў і акцыі пратэсту 19 снежня.

«Гэтыя рэйды і праведзеныя раней затрыманні каля 30 журналістаў даюць падставы меркаваць, што ўрад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі спрабуе перакрыць усе каналы сувязі і падавіць любую крытыку», — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

EJN: беларусы маюць права на аб’ектыўную інфармацыю

У сваю чаргу сябры арганізацыі Exiled Journalists ‘Network («Сетка журналістаў у выгнанні»), якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў СМІ, якія эмігравалі ў Вялікабрытанію праз пераслед уладамі ў сваіх краінах, таксама выступілі з заявай з нагоды падзеяў у Беларусі. Яны заклікалі сусветную супольнасць падтрымаць беларусаў у іх «барацьбе за іх права свабодна прадстаўляць і атрымліваць аб’ектыўную інфармацыю».

«Беларусі неабходная свабодная прэса, каб беларускае грамадства стала свабодным», — перакананыя члены арганізацыі.

У сувязі з гэтым Exiled Journalists ‘Network выступіла за правядзенне належнага расследавання фактаў парушэння свабоды СМІ падчас выбарчай кампаніі ў Беларусі, а таксама падчас і пасля мітынгу апазіцыі 19 снежня ў Мінску.

Члены арганізацыі асудзілі беларускія ўлады як за шматлікія арышты беларускіх і замежных журналістаў падчас несанкцыянаванага мітынгу на плошчы Незалежнасці, так і за ператрусы КДБ у офісах недзяржаўных СМІ і кватэрах беларускіх журналістаў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, падчас акцыі 19 снежня ў Мінску супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі больш за 30 журналістаў. Акрамя таго, у рамках расследавання крымінальнай справы па факце арганізацыі дадзенага несанкцыянаванага мітынгу супрацоўнікі КДБ правялі шэраг ператрусаў. 

Как вам новость?
Головоломки