"Рэспублiка": Саннікаў і Халіп 20 снежня планавалі паляцець у Ізраіль

18.01.2011 13:08
Архив Редакция

Беларуская ўрадавая газета "Рэспублiка" апублікавала матэрыял, згодна з якім беларуская апазіцыя выдаткавала на падрыхтоўку акцыі пратэсту ў Мінску "паўтара дзясяткі мільёнаў амерыканскіх даляраў, якія вылецілі ў трубу". Пры гэтым, па дадзеных газеты, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў і яго жонка Ірына Халіп на наступны дзень пасля выбараў планавалі паляцець у Ізраіль.

«Магчыма, хтосьці і спадзяваўся на тое, што беларуская апазіцыя — самая лепшая ў свеце, і што нашы «спадары свядомыя» — людзі з інтэлектам і творчай фантазіяй прыдумаюць што-небудзь новае, гучнае, захапляльнае… На жаль, ніхто нічога не прыдумаў, а замежная хваля калі калі-небудзь і паднімецца, то толькі намаганнямі заходніх падаткаплацельшчыкаў, запатрабуюць нарэшце фінансавых справаздачаў ад фондаў падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі», — піша аўтар артыкула Алесь Елін.

Далей журналіст працягвае: «На самой справе неяк непрыгожа атрымалася: паўтара дзясяткі мільёнаў амерыканскіх даляраў выляцелі ў трубу, дакладней, аселі ў кішэнях неахайных заходніх чыноўнікаў і прадпрымальных беларускіх апазіцыянераў, а апошнія нават звілінамі не паварушылі, каб хоць неяк эфектна адпрацаваць вылучаны аванс. Замест гэтага яны тупа, пад ужо выкарыстаную капірку, адыгралі свае ролі згодна са сцэнаром і сабраліся пакінуць сцэну. Пара Саннікаў — Халіп нават квіткі набыла ў Тэль-Авіў на 20 снежня».

«Мяркуючы па ўсім, у заходніх інструкцыях аб разумнай ініцыятыве нічога прапісана не было. Вось і выконвалі так званыя апазіцыйныя лідары тое, што ім паставілі ў абавязкі замежныя гаспадары. Усё няўхільна і, прабачце, бязмозгла выконвалася па падручніку, палажэнні якога, ужо апрабаваныя на практыцы, дагэтуль давалі неабходны вынік — змену непажаданай ўлады», — адзначаецца ў газетнай публікацыі.

«Рэспублiка»: падзеі ў Беларусі і Кыргызстане цалкам ідэнтычныя

Далей аўтар матэрыялу згадвае падзеі ў Кыргызстане, у выніку якіх былы прэзідэнт Курманбек Бакіеў пакінуў краіну, і параўноўвае іх з падзеямі ў Мінску ў дзень выбараў, 19 снежня.

«Да прыкладу, калі сёння рэканструяваць памятныя падзеі ў Кыргызстане і параўнаць іх з беларускімі, то атрымаецца поўная ідэнтычнасць. Адразу ж абмоўлюся, некаторыя разыходжанні, вядома ж, ёсць, але яны тычацца дзеянняў органаў аховы правапарадку і, як следства, канчатковых вынікаў пагромаў. Так, па сцэнары дзень 19 снежня павінен быў стаць «крывавай нядзеляй». І толькі непахісная воля дзейнай улады і кансалідацыя ўсіх жыхароў краіны з’явіліся трывалай заслонай гвалту», — гаворыцца ў матэрыяле «Рэспублiка».

«Рэспублiка»: заказчыкі Плошчы не ўлічылі беларускую рэчаіснасць

«Адзіны трафарэт тэхналогій дэстабілізацыі, мадэрнізаваны крывавым сцэнарам, паспрабавалі прымяніць і ў Беларусі. Пралі кроў і звінаваць у гэтым уладу. У гэтым заключаецца сучасная мадэрнізацыя дэстабілізацыйных тэхналогій. У Кыргызстане крывавы сцэнар рэалізавалі на ўсе 100%. У Беларусі нумар не прайшоў», — піша журналіст.

Аўтар матэрыялу адзначае, што «не ўлічылі заказчыкі беларускую рэчаіснасць — кансалідацыю грамадства вакол дзейнай улады, адсутнасць у апазіцыі рэальнай народнай падтрымкі». «Відавочна, каб выводзіць масы людзей на плошчу, мэты павінны быць адназначныя, лідары аўтарытэтнымі, лозунгі канкрэтнымі, задачы зразумелымі. На жаль, гэтага няма і ўжо не будзе ў нашых «свядомых». Апазіцыя ў гэтай краіне ніколі моцнай не стане. Хітрыкі тыпу «Улада нас падманвае» або «Прэзідэнт — нядобры чалавек» у Беларусі не спрацоўваюць. Ды і органам аховы правапарадку тут не сорамна перад падаткаплацельшчыкамі. Слабінку дзейная ўлада ніколі не дасць. У гэтым няма сумневаў», — гаворыцца ў газетным артыкуле.

«Рэспублiка» назвала правакатарамі былых кандыдатаў у прэзідэнты

«Хтосьці ў інтэрнэце прадставіў падзеі ў Беларусі 19 снежня «крывавай нядзеляй». Гучыць гучна, але тут падабенства ёсць толькі ў адным: 9 стцдзеня 1905 на плошчу натоўп прывёў правакатар, поп-расстрыга Гапон. 19 снежня 2010 года гэтую місію выканалі правакатары — кандыдаты на галоўны дзяржаўны пост краіны Саннікаў, Статкевіч, Рымашэўскі, Някляеў. Вось і ўсё падабенства», — піша Алесь Елін.

«Сёння экс-кандыдаты ў прэзідэнты ў адзін голас заяўляюць аб мірным характары акцыі «Плошча». Ды вось неяк карава ў іх гэта атрымліваецца, непераканаўча. Асабліва пасля настойлівых заклікаў прыйсці на плошчу, патокаў зброі, канфіскаваных напярэдадні праваахоўнымі органамі, і велічэзных фінансавых уліванняў з Захаду ў арганізацыю акцыі. Агульнавядома, што заходні гаспадар ведае, за што плоціць. Спарадзіць рукамі апазіцыі экстрэмізм у мірнай краіне — значыць, пазбавіць яе будучыні, сканцэнтраваць усе намаганні ўлады на барацьбу з унутраным ворагам і, у рэшце рэшт, змяніць гэтую ўлада, як няздольную кіраваць», — адзначаецца ў публікацыі.

«Гэтая формула і тлумачыць сэнс размешчаных напярэдадні выбараў, а менавіта 16 снежня, маляўнічых малюнках, якія заклікаюць да масавых экстрэмісцкіх акцыяў. Праваўладальнік малюнкаў — галоўны інфармацыйны каардынатар праекту «Плошча» — сайт «Хартыя 97″, які знаходзіцца ў распараджэнні спадара Саннікава», — рэзюмуе аўтар.

Как вам новость?
Головоломки