"Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" заклікае Лукашэнку звольніць кіраўніка МУС

24.06.2011 10:18
Архив Редакция

Арганізатары інтэрнэт-супольнасці "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі", які з'яўляецца ініцыятарам правядзення масавых акцый маўклівай салідарнасці, звярнуліся з адкрытым лістом да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з заклікам адправіць у адстаўку міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова. "Каб больш не паўтараліся падобныя бясчынствы, звольніце Куляшова!", — адзначылі яны.

«Увечары, 22 чэрвеня 2011 года, у цэнтры беларускай сталіцы і шэрагу іншых гарадоў супраць грамадзян Беларусі былі кінутыя сілы міліцыі і спецназу. Супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія па сваёй спецыфіцы працы павінны абараняць людзей і прадухіляць якія-небудзь канфліктныя сітуацыі без якіх-колечы на тое прычын гвалтоўным спосабам затрымлівалі людзей і адвозілі іх у РУУС. Калі людзі спрабавалі што-небудзь растлумачыць або высветліць прычыну свайго затрымання, да іх ужывалася фізічная сіла. Выйшаўшы супраць мірнага насельніцтва, міліцыя і АМАП ўчынілі бясчынствы», — заявілі арганізатары акцыі пратэсту.

«У сваім чэрвеньскім звароце вы абяцалі, што ў выпадку паўтарэння падзей 15 чэрвеня, калі сапраўды гэтак жа па ўсёй Беларусі без прычын і следства былі затрыманыя і аштрафаваныя сотні мірных грамадзян, звольніце з пасады міністра ўнутраных спраў Куляшова Анатоля Нілавіча», — падкрэслілі яны.

Як паведамляў Тэлеграф, у Беларусі 22 чэрвеня ў ходзе разгону удзельнікаў акцый маўклівай салідарнасці супрацоўнікі міліцыі затрымалі прыкладна 450 чалавек. Больш за 200 з іх затрымалі ў Мінску, астатніх — у рэгіёнах.

Как вам новость?
Головоломки