Рэзервовыя актывы Беларусі знізіліся да 4,34 млрд. даляраў і працягваюць падаць

15.02.2011 15:20
Архив Редакция

Паводле звестак Міжнароднага валютнага фонду, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі памяншаюцца чацверты месяц запар. Цяпер іх ўзровень самы нізкі з кастрычніка 2009 года. Паводле папярэдняй інфармацыі Нацбанка Беларусі, гэты паказчык знізіўся за студзень 2011 года на 687,7 млн. даляраў (13,7%) і на 1 лютага быў роўны 4,34 млрд. даляраў.

Аб’ём міжнародных рэзервовых актываў краіны ў нацыянальным вызначэнні ў студзені паменшыўся на 575,8 млн. даляраў (9,4%) і склаў на 2 лютага 5,58 млрд. даляраў, паведамляе беларускі «Ежедневник».

Актывы ў вызначэнні МВФ знізіліся больш, чым у нацыянальным вызначэнні, паколькі Нацыянальны банк перавёў манетарнае золата на суму 108 млн. даляраў у катэгорыю астатняга золата, якое размяшчаецца на рахунках у замежных банках.

У паведамленні ўпраўлення інфармацыі Нацбанка сказана, што памяншэнне золатавалютных рэзерваў характэрна для студзеня і назіраецца на працягу перыяду разліку гэтых паказчыкаў. Галоўнай прычынай зніжэння рэзерваў НБРБ назваў сезонныя фактары — выкананне разлікаў у замежнай валюце па абавязацельствах 2010 года, а таксама традыцыйнае падзенне аб’ёмаў выручкі валюты, якая паступае ў рэспубліку, у той час як патрэба ў валюце для разлікаў за энерганосьбіты высокая.

У Нацбанку таксама заявілі, што на аб’ём рэзерваў негатыўна паўплывала падзенне цэнаў на каштоўныя металы на сусветных рынках — кошт каштоўных металаў, якімі валодае Нацбанк, за месяц зменшыўся на 91,3 млн. даляраў. Акрамя таго, негатыўны ўплыў на рэзервы аказала і аднаўленне банкамі валютных пазіцый, якія паменшыліся ў лістападзе — снежні 2010 года з прычыны высокага попыту насельніцтва на замежную валюту. Чысты попыт жыхароў краіны на замежную валюту ў студзені 2011 года, па дадзеных Нацбанка, складае 57 млн. даляраў. У снежні гэты паказчык быў роўны 649 млн. даляраў.

Як паведамляе газета «Беларусы і рынак«, зніжэнне аб’ёму золатавалютных рэзерваў недакладна адлюстроўвае рэальныя страты валюты краінай. Так, 26 студзеня 2010 года Беларусь атрымала сродкі ад размяшчэння еўрааблігацый на 800 млн. даляраў. Гэтая сума не папоўніла рэзервы (па інфармацыі выдання, грошы патрачаны). Гэта значыць, за студзень Беларусь страціла валюты на суму каля 1,4 млрд. даляраў.

Структура рэзервовых актываў у вызначэнні МВФ за студзень 2011 года змянілася. Самую вялікую частку зараз займае золата, яго кошт на 1 лютага 2011 года быў роўны 1,4 млрд. даляраў. На другім месцы па аб’ёме знаходзяцца рэзервовыя актывы ў замежнай валюце, якія за апошнія чатыры месяцы зменшыліся на 2,2 млрд. рублёў да 1,3 млрд. даляраў. На трэцім месцы — астатнія актывы (1,1 млрд. даляраў). Таксама ў склад актываў ўваходзяць спецыяльныя правы пазычання МВФ на 0,6 млрд. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки