"Рэжысёра"-педафіла Туровіча прысудзілі да шасці гадоў турмы

14.06.2010 10:24
Архив Редакция

Фрунзенскі суд Мінску прысудзіў Аляксея Туровіча да шасці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пра гэта расказаў старэйшы памочнік пракурора сталіцы па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Раённы суд прызнаў Аляксея Туровіча вінаватым у тым, што з лютага 2007 па красавік 2009 года ён учыняў распусныя дзеянні ў дачыненні да непаўналетніх, перадае БелТА.

Прысуд абвінавачанаму вынеслі адразу па трох артыкулах КК Беларусі: ч.2 арт. 167, арт. 168, а таксама ч.1 арт. 169 (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама непаўналетняга; палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту; распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту).

Сяргей Балашоў паведаміў, што прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і ў Аляксея Туровіча ёсць права для азнаямлення з прысудам і яго абскарджаннем. Акрамя таго, па словах старэйшага памочніка пракурора Мінску, у ходзе спрэчак дзяржабвінаваўца прасіў прызначыць Аляксею Туровічу 10 гадоў пазбаўлення волі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, падазраванага ў педафіліі Аляксея Туровіча затрымалі чацвертага лістапада мінулага года. Аляксей Туровіч прадстаўляўся пацярпелым, якіх па справе праходзіць шасцёра, як рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм».

«У штат «Беларусьфільма» Аляксей Туровіч ніколі не ўваходзіў. Пару разоў ён здымаўся ў буйных масоўках па часовых працоўных дагаворах. Але не больш за тое», — адзначалі ў аддзеле кадраў кінастудыі.

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч таксама паведамляў, што затрыманы не з’яўляецца рэжысёрам кінастудыі «Беларусьфільм». «Цяпер ён не рэжысёр. Ведаю, што ён першапачаткова называўся рэжысёрам», — казаў генпракурор.

Как вам новость?