РФ абвінаваціла Беларусь і Казахстан у рээкспарце "хлараванай" кураціны з ЗША

14.09.2010 17:02
Архив Редакция

Амерыканская кураціна, апрацаваная хлорам, працягвае паступаць у Расію праз краіны Мытнага саюза пад выглядам прадукцыі гэтых дзяржаў. Пра гэта паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расіі Генадзь Анішчанка.

«Хацелася б адзначыць інфармацыю, якая насцярожвае нас, якую мы атрымалі з дакладных крыніц, аб тым, што робяцца спробы праз трэція краіны завезці нам кураціну амерыканскіх вытворцаў, апрацаваную хлорам, перапакаваную пад вытворцаў трэціх краін», — цытуе Генадзя Анішчанку РИА «Новости».

«Значныя прынцыповыя паслабленні, якія мы сёння маем у рамках Мытнага саюза, палягчаюць магчымасці такога завозу ў нашу краіну», — дадаў галоўны санітарны лекар Расіі.

Пры гэтым Генадзь Анішчанка не ўдакладніў, пра якую краіну Мытнага саюза ідзе гаворка, што дазваляе падазраваць Беларусь і Казахстан адначасова.

Как вам новость?
Головоломки