РФ гатова запусціць першы энергаблок беларускай АЭС да 2017 года

03.03.2011 16:52
Архив Редакция

Першы віцэ-прэзідэнт расійскай кампаніі ЗАТ "Атомстройэкспорт", якая выступае генпадрадчыкам будаўніцтва беларускай АЭС, Аляксандр Дыбаў заявіў аб гатоўнасці запуску першага энергаблока станцыі ў 2017 годзе. "Графік узгоднены, тэрмін пуску — 2017 год — застаецца ў прыярытэце", — адзначыў ён, паведаміўшы, што другі блок плануецца запусціць у 2018 годзе.

Аляксандр Дыбаў распавёў, што, нягледзячы на затрымкі ў падпісанні дамоваў і ўзгадненні фармулёвак праекту АЭС, падрыхтоўка да яе будаўніцтва працягвалася. «Праца ідзе, беларускі бок вельмі выдатна прасунуўся ў гэтым плане. Шмат зроблена таго, што трэба было на падрыхтоўчым перыядзе, — практычна ўсё», — заявіў прадстаўнік расійскай кампаніі, перадае БелТА.

Першы віцэ-прэзідэнт «Атомстройэкспорта» адзначыў, што датычна будаўніцтва АЭС паміж Беларуссю і Расіяй няма ніякіх праблемаў, а «ўсе пытанні, якія мы цяпер абмяркоўваем, будуць вырашаны ў самы бліжэйшы час».

Таксама Аляксандр Дыбаў заявіў, што АЭС Беларусі неабходная. «Посткрызісны, дакрызісны, падчаскрызісны — які б перыяд ні быў, электрычнасць людзям трэба, трэба яна і прадпрыемствам», — лічыць ён.

Расія ўжо склала графік пагашэння Беларуссю крэдыта на АЭС

«Мы падрыхтавалі графік — па адсотках, па гадах — перадамо яго сёння беларускаму боку», — паведаміў прадстаўнік «Атомстройэкспорта».

Аднак, ён не паведаміў, ці выдасць Расія Беларусі запытаны крэдыт у 9 млрд. даляраў, адзначыўшы, што «папярэднія дамоўленасці дасягнутыя, аднак грошы любяць цішыню». «Мы над сумай працуем, мінфін Расіі павінен вызначыцца, у яго ёсць свае планы і бюджэт», — сказаў Аляксандр Дыбаў.

НАН Беларусі хоча стварыць аддзел па экспертызе АЭС

У сваю чаргу Нацыянальная акадэмія навук Беларусі плануе стварыць структурнае падраздзяленне для правядзення незалежнай экспертызы бяспекі АЭС, заявіў на навукова-практычнай канферэнцыі па перспектывах развіцця атамнай энергетыкі ў Мінску начальнік дэпартаменту па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Васіль Палюховіч.

Ён паведаміў, што падраздзяленне аб’яднае спецыялістаў па ядзернай фізікі, хіміі і радыяцыйнай бяспекі, якія будуць сачыць за бяспекай сістэмаў атамнай электрастанцыі на ўсіх этапах яе стварэння. Акрамя таго, генеральны дырэктар аб’яднанага інстытуту энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» НАН Беларусі Вячаслаў Куўшынаў распавёў, што ў інстытуце ў тэставым рэжыме для навуковага забеспячэння стварэння і функцыянавання АЭС працуе суперкамп’ютарны цэнтр, інтэграваны ў еўрапейскую суперкамп’ютарную сетку. «Мы рыхтуемся да правядзення ўсіх неабходных вылічэнняў, звязаных з АЭС», — адзначыў ён.

Как вам новость?
Фото и видео

“Скотч спасёт мир” – Мужчина пожаловался на «ноу-хау» в строительстве стеклянных навесов в Минске

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

Головоломки