РФ можа перакрыць доступ да ўжываных іншамарак з Беларусі

05.04.2011 17:04
Архив Редакция

Да канца чэрвеня расійскія ўлады могуць прыняць рашэнне забараніць увоз іншамарак ў краіну з Беларусі. "Паток іншамарак ідзе, таму Расія цалкам можа закрыць доступ для іншамарак з Беларусі, паколькі гэта прамы канкурэнт расійскаму аўтапраму", — заявіў дырэктар кампаніі "Атлант-М Холпі" Аляксандр Скалубовіч.

Кампанія з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком Mazda і Land Rover у Рэспубліцы Беларусь. Расійскі аўтамабільны эксперт Алег Дацкіў таксама лічыць, што калі паток іншамарак з Беларусі стане масавым, расійскія вытворцы запатрабуюць ад кіраўніцтва РФ закрыць «беларускую фортку». Для гэтага, да прыкладу, такія аўтамабілі могуць забараніць ставіць на ўлік, перадае БелТА.

Калі гэта адбудзецца, рынак патрыманых аўтамабіляў абваліцца, паколькі беларусам давядзецца збываць машыны ўнутры краіны, лічыць гендырэктар Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) Людміла Шабанава.

На яе думку, ажыятаж вакол патрыманых аўтамабіляў спадзе з 1 ліпеня, калі павысяцца мытныя пошліны на іншамаркі, увезеныя ў Беларусь фізічнымі асобамі. Менавіта тады прадаўцы ўжываных машын могуць займець цяжкасці пры іх продажы. «Па законе рынку, калі прапанова значна перавышае попыт, цэны ідуць уніз», — заўважыла генеральны дырэктар БАА.

Як яна заявіла, у падобным становішчы аўтамабільны рынак аказаўся год таму, калі, чакаючы ўвядзення мытных пошлін на іншамаркі для фізічных асобаў, людзі імкліва ўвозілі ў Беларусь патрыманыя аўтамабілі з краін Еўропы. «Прычым некаторыя нават прадавалі кватэры, каб на гэтыя грошы набыць бэушные іншамаркі», — падкрэсліла Людміла Шабанава. Расійская Федэрацыя жа ўпусціла на свой рынак толькі аўтамабілі, увезеныя ў Беларусь да 1 студзеня 2010 года і адпаведныя стандарту не ніжэй за Еўра-4. У выніку кошты на патрыманыя аўтамабілі ў Беларусі з 1 ліпеня рэзка знізіліся, больш за ўсё стратаў панеслі скупшчыкі «аўтахлуду».

На дадзены жа момант рынак былых ва ўжыванні машын не перажывае цяжкасцяў, цэны на такія аўтамабілі значна падняліся. Людміла Шабанава дадала, што «шэры» аўтарынак, на адрозненне ад афіцыйнага аўтабізнэсу, даволі мабільны, паколькі яго не стрымліваюць прававыя ці яшчэ нейкія абмежаванні. Так, большасць прадаўцоў на стыхійным рынку прапаноўваюць аўтамабілі толькі за замежную валюту, а на выручку могуць купляць і ўвозіць новыя іншамаркі.

Дырэктар «Атлант-М Холпі» Аляксандр Скалубовіч у сваю чаргу адзначыў, што аўтамабілі, увезеныя ў Беларусь пасля 1 студзеня 2010 года, верагодна, ужо трапілі на расійскі рынак. «Магчыма, хвацкія прадпрымальнікі знайшлі спосаб паставіць іх на ўлік», — сказаў ён.

Как вам новость?
Головоломки