РФ не мае намеру адмяняць нафтапошліны для Беларусі да 2012 года

15.10.2010 14:42
Архив Редакция

Расія можа адмяніць экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь, не раней за 2012 год і пры ўмове ўвядзення адэкватных кампенсацыйных мераў. Аб гэтым заявіў намеснік міністра фінансаў Расіі Сяргей Шаталаў, каментуючы рашэнне Эканамічнага суда СНД.

Па словах Сяргея Шаталава, пытанне аб адмене пошлінаў абмяркоўваецца ў рамках запуску Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Пры гэтым намеснік міністра фінансаў РФ патлумачыў, што аб адмене пошлінаў можна будзе гаварыць, калі АЭП запрацуе ў поўную сілу, перадае РБК.

Калі ж бакі не дамовяцца аб «адэкватных кампенсацыйных мерах», то адмену пошлінаў, на думку Сяргея Шаталава, можна будзе расцэньваць як «датаванне беларускай эканомікі».

Як раней перадаваў Тэлеграф, Расія ўвяла для Беларусі мытныя пошліны на нафтапрадукты з 1 студзеня 2010 года. Беларусь палічыла гэты крок неправамерным, і 25 сакавіка Міністэрства юстыцыі Беларусі звярнулася з іскавой заявай у Эканамічны суд СНД. На адным з апошніх пасяджэнняў, 8 кастрычніка, ЭС СНД рэкамендаваў Расіі адмяніць пошліны на нафтапрадукты для Беларусі да 19 студзеня 2011 года, калі суд плануе вынесці канчатковае рашэнне пытання.

Как вам новость?
Головоломки