РФ узмацняе барацьбу з "беларускімі схемамі" вываду капіталу

16.06.2010 16:22
Архив Редакция

Цэнтральны банк Расіі рэкамендуе расійскім банкам больш уважліва правяраць таварна-транспартныя накладныя (ТТН), аформленыя грузаадпраўнікамі ў Беларусі, па прычыне ўзрослага апошнім часам аб'ёму пераводаў грашовых сродкаў расійскімі рэзідэнтамі на рахункі асобаў, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў лісце ЦБ РФ ад 11 чэрвеня 2010 года № 83-Т.

Па інфармацыі Цэнтрабанка РФ, угоды афармляюцца па знешнегандлёвых кантрактах, па якіх ўвоз тавараў на тэрыторыю Расіі ажыццяўляецца з тэрыторыі Беларусі, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

У якасці пацвярджальных дакументаў рэзідэнты упаўнаважаным банкам Расіі прадстаўляюць ТТН, аформленыя грузаадпраўнікамі на тэрыторыі Беларусі, у дачыненні да якіх узнікаюць сумневы ў іх сапраўднасці, адзначаецца ў лісце.

У сувязі з гэтым, Цэнтрабанк Расіі ў мэтах праверкі сапраўднасці прадстаўляных ТТН рэкамендуе банкам кіравацца электронным банкам дадзеных аб вырабленых і рэалізаваных бланках першасных уліковых дакументаў і кантрольных знаках (інфармацыя пра іх размешчана ў адкрытым доступе на сайце blank.bisc.by).

Банк Расіі нагадвае, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі бланкі ТТН з’яўляюцца бланкамі строгай справаздачнасці, што рэалізуюцца арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам за безнаяўны разлік і не дапускаюць іх перадачу ад адных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў іншым.

Акрамя таго, ЦБ РФ рэкамендуе банкам, калі тыя выявілі факты прадстаўлення рэзідэнтамі ТТН, у дачыненні да якіх узнікаюць сумневы ў іх сапраўднасці, накіроўваць ва ўпаўнаважаны орган звесткі аб такіх аперацыях у выпадках, устаноўленых пунктам 3 арт. 7 ФЗ № 115-ФЗ, а таксама ўжываць меры, рэкамендаваныя ў лісце Цэнтрабанка Расіі ад 27 красавіка 2007 года № 60-Т.

Как вам новость?