Рыбакоў: Беларусь не жадае ўмешвацца ў сітуацыю ўнутры СПБ

22.03.2010 13:58
Архив Редакция

Беларускі бок застаецца на сваіх ранейшых пазіцыях неўмяшання дзяржавы ў сітуацыю ўнутры Саюза палякаў у Беларусі (СПБ). Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Міхаіл Рыбакоў па выніках першага паседжання беларуска-польскай камісіі па ўрэгуляванні канфлікту вакол Саюза палякаў.

Па словах Міхаіла Рыбакова, бакі падзякавалі адзін аднаму за нададзеную інфармацыю, выказалі задавальненне пазіцыямі бакоў і дамовіліся пра працяг дыялогу. «Тэрміны чарговага паседжання будуць узгоднены замежнапалітычнымі ведамствамі дзвюх краін», — распавёў прэс-сакратар, перадае БелаПАН.

У сваю чаргу, кіраўнік польскай дэлегацыі на перамовах — першы намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Крэмер і кіраўнік беларускай дэлегацыі — упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка заявілі пра тое, што «паседжанне насіла пазітыўны характар і прайшло ў дзелавым і канструктыўным становішчы».

Як раней паведамляў Тэлеграф, дамоўленасць пра стварэнне экспертнай камісіі па ўрэгуляванні дзейнасці СПБ была дасягнута паміж міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім і прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падчас сустрэчы ў Кіеве 25 лютага.

Папярэдне датай першага паседжання камісіі называлася дзявятага сакавіка, аднак затым як паведаміў першы сакратар пасольства Польшчы ў Мінску Павел Марчук, кансультацыі па ўрэгуляванні дзейнасці Саюза палякаў перанеслі.

Как вам новость?
Головоломки