Рыелтары чакаюць актывізацыі рынка нерухомасці ў Беларусі

09.04.2010 09:15
Архив Редакция

Дырэктар агенцтва нерухомасці «Твая сталіца» Ўладзімір Давідовіч заявіў пра тое, што ў бліжэйшыя два-тры месяцы ў Беларусі актывізуецца рынак нерухомасці. Па словах спецыяліста, актывізацыя на першасным рынку будзе звязана з сезонным ростам актыўнасці пакупак, якія прыходзяцца звычайна на травень-чэрвень.

«Акрамя таго, чакаецца размарожванне праграм льготнага крэдытавання пры долевым будаўніцтве, — распавёў Уладзімір Давідовіч. — Мы таксама прагназуем і далейшае зніжэнне коштаў на аднапакаёвыя кватэры».

Па словах эксперта, на першасным рынку нерухомасці кошты рэальных угод захаваліся на ўзроўні 1,35 тыс. даляраў за квадратны метр. «Кошты на першасным рынку не карэктаваліся ў сувязі з малаважнай актыўнасцю пакупнікоў, якая звязана з замарожваннем льготнага крэдытавання пры долевым будаўніцтве і высокімі працэнтнымі стаўкамі камерцыйных крэдытаў. Тыя, у каго грошай хапае, купляюць кватэры, у каго бракуе, чакаюць зніжэння працэнтных ставак», — цытуе БелаПАН словы Ўладзіміра Давідовіча.

Дырэктар агенцтва «Твая сталіца» таксама нагадаў пра тое, што «стан рынка нерухомасці сталіцы ў першым квартале гэтага года быў больш ці меней стабільным». «За першыя тры месяцы цяперашняга года не назіралася значнага спаду ці ўздыму рынка. У сваю чаргу, студзень і люты паказалі адносную актыўнасць, а сакавік — невялікае зніжэнне», — рэзюмаваў Уладзімір Давыдавіч.

Как вам новость?
Головоломки