Рымашэўскі: час заканчваць гульні з вылучэннем адзінага кандыдата

05.08.2010 09:14
Архив Редакция

Рашэнне Рады беларускай інтэлігенцыі абмежаваць кола прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта пяццю палітыкамі, Віталь Рымашэўскі, кандыдат у прэзідэнты ад партыі "Беларуская Хрысціянская дэмакратыя" лічыць несур'ёзным. "Пара сканчаць гэтыя гульні з вылучэннем адзінага кандыдата", — заявіў апазіцыйны палітык.

На думку Віталя Рымашэўскага, апазіцыя зрабіла ўсё магчымае для таго, каб прыйсці да адзінага кандыдата. Нягледзячы на гэта, па словах апазіцыйнага палітыка, вылучыць з ліку прэтэндэнтаў на прэзідэнцкі пост ўсяго пяць чалавек цяпер не ўяўляецца магчымым, паведамляе «Беларускі партызан».

«Колас (старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас — Тэлеграф) па нейкіх асабістых, магчыма, знешніх прыкметах вызначыў пяцёрку прэтэндэнтаў, можа, таму, што Сяргей Калякін (старшыня Рады Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін — Тэлеграф) нядрэнна апранаецца» , — сказаў Віталь Рымашэўскі.

Аднак, па словах кандыдата ад БХД, дамаўляцца і ўспрымаць сур’ёзна можна толькі тыя структуры, якія здольныя сабраць 100 тыс. подпісаў ці хаця б маюць намер гэта рабіць. «Асабіста для мяне прыярытэтам з’яўляецца падрыхтоўка да прэзідэнцкай кампаніі, стварэнне штабаў у рэгіёнах», — адзначыў апазіцыйны палітык.

З нагоды магчымага ўдзелу ў паседжанні прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, Віталь Рымашэўскі заявіў, што не атрымліваў на яго запрашэння. «Калі гэтае паседжанне адбудзецца ўвечары — я адназначна не пайду: у мяне сустрэча з мінскім актывам партыі», — дадаў кандыдат.

Как вам новость?