Рымашэўскі падаў дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты

12.11.2010 13:11
Архив Редакция

Прэтэндэнт на прэзідэнцкі пост ад незарэгістраванай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі 12 лістапада падаў у Цэнтрвыбаркам Беларусі дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты.

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі падаў у Цэнтрвыбаркам заяву, згоду стаць кандыдатам у прэзідэнты і дэкларацыю аб даходах, паведамілі Тэлеграф ў прэс-службе БХД.

Раней ініцыятыўная група па вылучэнні Віталя Рымашэўскага сабрала неабходныя для яго рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты сто тысяч подпісаў у падтрымку палітыка.

Как вам новость?
Головоломки