Рымашэўскі і Статкевіч падалі ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю

27.09.2010 08:44
Архив Редакция

Адзін з лідараў незарэгістраванай партыі "Беларуская хрысціянскаядэмакратыя" Віталь Рымашэўскі і лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнайпартыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч падалі ў Цэнтрвыбаркам дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп. У ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча увайшло 1517 чалавек, у групу Віталя Рымашэўскага — 1704 чалавекі.

Кажучы аб сваёй ініцыятыўнай групе Мікалай Статкевіч адзначыў: «Упэўнены, што яна была б большай, аднак Народная Грамада і я патрацілі занадта шмат часу, каб аб’яднаць апазіцыю і ўсё-ткі высунуць адзінага кандыдата. Аднак і склад ініцыятыўнай групы ў такой колькасці здольны сабраць 100 тыс. неабходных подпісаў».

Мікалай Статкевіч лічыць, што апазіцыйныя прэтэндэнты, якія падалі заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, павінны цяпер не супернічаць паміж сабой, а паспрабаваць дамовіцца аб адзіным кандыдаце. Калі такога кандыдата не будзе, упэўнены Мікола Статкевіч, Аляксандар Лукашэнка сам сабе выбера суперніка, перадае БелаПАН.

Палітык таксама заявіў, што гатовы зняць сваю кандыдатуру, калі апазіцыі ўдасца дамовіцца аб адзіным кандыдаце.
 
Рымашэўскі: мы ўвайшлі ў ЦВК, каб праз тры месяцы ўвайсці гаспадарамі ў Адміністрацыю прэзідэнта

«Сёння мы ўвайшлі ў Цэнтрвыбаркам для таго, каб праз тры месяцы ўвайсці гаспадарамі ў гэты будынак і Адміністрацыю прэзідэнта», — сказаў Віталь Рымашэўскі.

Па словах палітыка, ён пачынае выбарчую кампанію сур’езна і за ім будзе перамога. Кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага Павел Севярынец паведаміў, што ў групу ўваходзіць 1704 чалавекі. «З такой ініцыятыўнай групай, я ўпэўнены, мы збярэм неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты 100 тыс. галасоў», — сказаў ён.

Агулам, на дадзены момант, у ЦВК пададзена 17 заявак, пры гэтым ініцыятыўную групу Віктара Цярэшчанкі Цэнтрвыбаркам ужо зарэгістраваў.

Как вам новость?
Головоломки