Рымашэўскі ў судзе часткова прызнаў сваю віну

06.05.2011 14:09
Архив Редакция

Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віталь Рымашэўскі, якога судзяць за "грубае парушэнне грамадскага парадку" ў дзень выбараў 19 снежня, у ходзе судовага пасяджэння 6 траўня часткова прызнаў сваю віну. На допыце Віталь Рымашэўскі прызнаў, што заклікаў грамадзян сабрацца пасля выбараў на плошчы, але заявіў, што ў рамках выбарчай кампаніі гэта было дазволена.

Віталь Рымашэўскі перад тым, як даваць паказанні, запатрабаваў вывесці з залы суда журналістаў беларускага дзяржаўнага тэлебачання, якія здымалі ход працэсу. Пры гэтым журналістам недзяржаўных СМІ відэаздымку 6 траўня забаранілі, матываваўшы тым, што здымаць можна было толькі ў першы дзень судовага працэсу. Ахова карэспандэнтаў БТ з залы суда выдаліла.

Віталя Рымашэўскага ў ліку іншага абвінавацілі ў тым, што ў сваіх закліках ён аперыраваў загадзя ілжывымі звесткамі аб недэмакратычнасці мінулых выбараў, з чым экс-кандыдат не згодны. «Кожны грамадзянін можа выказваць свае думкі аб тым, што выбары прайшлі недэмакратычна. Я і цяпер так лічу», — заявіў Віталь Рымашэўскі.

Экс-кандыдат таксама не пагадзіўся з абвінавачаннем ва ўдзеле «ў масавых беспарадках, што заведама выклікаюць грубае парушэнне грамадскага парадку». Паводле яго слоў, акцыя пратэсту першапачаткова насіла мірны характар. Акрамя таго, Віталь Рымашэўскі адзначыў, што ўдзельнікі акцыі пратэсту прапаноўвалі генеральнаму пракурору Беларусі папрысутнічаць на плошчы ў час акцыі, каб ён мог асабіста пераканацца ў яе мірным характары, аднак той прапанову не падтрымаў, перадае «n#####n».

Віталь Рымашэўскі адзначыў, што сябры перадвыбарчых штабоў кандыдатаў у прэзідэнты спрабавалі падтрымліваць парадак падчас акцыі. Між тым, па словах палітыка, ніякай папярэдняй дамоўленасці паміж кандыдатамі аб канкрэтных дзеяннях пасля выбараў не было. «У нас была толькі адна агульная сустрэча з іншымі кандыдатамі і прадстаўнікамі штабоў. Былі ўсе, акрамя прадстаўнікоў штаба Андрэя Саннікава. Гэта адбылося 9 снежня. На сустрэчы мы дамовіліся каардынаваць дзеянні на акцыі пратэсту», — распавёў Віталь Рымашэўскі.

Завяршаючы дачу паказанняў, Віталь Рымашэўскі заявіў, што лічыць гэты крымінальны працэс палітычным. «Тое, што сёння мы тут знаходзімся, у судзе, сведчыць аб тым — што гэта палітычная справа. І ў 2001 годзе, і ў 2006 годзе (пасля прэзідэнцкіх выбараў — Тэлеграф) людзі таксама збіраліся на плошчы. Тады такіх вялікіх пакаранняў не было. Я асабіста адчуваю велізарную маральную адказнасць перад асуджанымі па справе 19 снежня, перад іх роднымі, перад Богам. Магчыма, я мог бы прадухіліць гэта. Кожная хвіліна прамаруджвання там цяпер ператварылася ў тэрміны зняволення для шматлікіх людзей», — заявіў Віталь Рымашэўскі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, судовы працэс над экс-кандыдатам Віталём Рымашэўскім за ўдзел у акцыі пратэста 19 снежня пачаўся 5 траўня ў Фрунзенскім судзе Мінску. Разам з ім па справе праходзяць яшчэ адзін экс-кандыдат Уладзімір Някляеў, якога дапыталі ў той жа дзень, а таксама члены штаба Уладзіміра Някляева Андрэй Дзмітрыеў, Аляксандр Фядутп і Сяргей Вазняк і давераная асоба Віталя Рымашэўскага Наста Палажанка.

Как вам новость?
Головоломки