Рымашэўскі: вызваленне беларускіх апазіцыянераў залежыць ад ЕС

06.06.2011 15:10
Архив Редакция

Вызваленне апазіцыянераў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах, залежыць у першую чаргу ад дзеянняў Еўрасаюза. Такое меркаванне выказаў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі. "Перш за ўсё, пытанне іх вызвалення залежыць ад палітыкі Еўрасаюза", — адзначыў ён.

«Трэба рабіць усё магчымае для вызвалення палітвязняў. І я працягну гэта рабіць», — заявіў палітык па выніках у канферэнцыі ў Брусэлі, прысвечанай пытанню наяўнасці зняволеных прадстаўнікоў апазіцыі ў Беларусі.

«Я лічу, што трэба прыкладаць усе намаганні, каб вызваліць палітвязняў. Усе яны могуць выйсці на волю ўжо ў найбліжэйшыя месяцы», — цытуе Віталя Рымашэўскага прэс-служба БХД.

Хрысціянскі дэмакрат сустрэўся з еўрапейскімі дэпутатамі, якія з’яўляюцца членамі працоўнай групы па Беларусі, а таксама прадстаўнікамі праваабарончых ініцыятываў Еўрапарламенту і кіраўніцтвам Еўрапейскай народнай партыі.

«Уся дэлегацыя была аднадушна за адмову ад якіх-небудзь кантактаў, перамоваў з рэжымам да вызвалення палітвязняў. Ва ўсіх, з кім мы размаўлялі, было жаданне дапамагчы Беларусі, палітвязням», — паведаміў Віталь Рымашэўскі.

Как вам новость?