Рымашэўскі напісаў тлумачальную на імя Лукашэнкі

03.01.2011 12:01
Архив Редакция

Аднаго з лідараў стваранай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД), былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віталя Рымашэўскага 1 студзеня выпусцілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезде. Гэта адбылося пасля напісання ім тлумачальнай запіскі на імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Сам жа Віталь Рымашэўскі збіраецца распавесці падрабязнасці на прэс-канферэнцыі, якая павінна адбыцца 4 студзеня, паведамляе прэс-служба БХД.

Как вам новость?
Головоломки