Родныя экс-кандыдатаў заклікаюць ЕС не паддавацца на хітрыкі Лукашэнкі

31.01.2011 10:34
Архив Редакция

Родныя экс-кандыдатаў у прэзідэнты Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава заклікалі Еўрасаюз 31 студзеня на пасяджэнні Рады міністраў ухваліць увядзенне самых жорсткіх санкцыяў у дачыненні да беларускага кіраўніцтва, у тым ліку, супраць прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Дачка Уладзіміра Някляева Ева і сястра Андрэя Саннікава Ірына Багданава заклікалі ЕС "не паддавацца на хітрыкі Лукашэнкі".

«Напярэдадні пасяджэння Рады міністраў Еўропы 31 студзеня, рэжым Лукашэнкі зноў фліртуе з Еўропай. Мы вельмі занепакоеныя тым, што яго хітрыкі спрацуюць яшчэ раз, і што цывілізаваныя еўрапейскія міністры павераць у яго  «добрыя» намеры», — адзначылі родныя палітыкаў у сваёй сумеснай заяве.

На думку Ірыны Багданавай і Евы Някляевай, нядаўняе змяненне меры стрымання для некаторых абвінавачаных па «справе 19 снежня» не з’яўляецца паказальным, бо па сутнасці людзі па-ранейшаму ўтрымліваюцца пад вартай, перадае «Беларускі партызан».

Родныя экс-кандыдатаў перакананыя, што саступкі, на якія цяпер ідуць улады краіны, з’яўляюцца ўсяго толькі гульнёй кіраўніка дзяржавы. «Мы просім вас не звяртаць увагі на гэтыя «жэсты» Лукашэнкі. Гэта ўсяго толькі гульня, у якую ён гуляў і раней. Леапард не змяняе плямаў на сваёй шкуры. У той самы момант, калі ЕС змякчыць свой падыход, у яго зноў будуць развязаныя рукі, і ён працягне рабіць усё, што захоча», — лічаць Ірына Багданава і Ева Някляева.

Родныя Някляева і Саннікава заклікаюць ЕС спыніць фашызм у Беларусі

У сувязі з гэтым родныя палітыкаў заклікалі ЕС увесці максімальна жорсткія санкцыі ў дачыненні да афіцыйных асоб Беларусі, якія, на іх думку, маюць дачыненне да «самавольства ў самым цэнтры Еўропы». «Не дазвольце Лукашэнку падмануць вас зноў. Не дазвольце народу Беларусі пакутаваць яшчэ 5-10-15 гадоў. Спыніце фашызм у нашай краіне», — заклікалі родныя экс-кандыдатаў.

Акрамя таго, у сваіх заявах Ірына Багданава і Ева Някляева распавялі аб змене меры стрымання сваім родным — Уладзіміру Някляеву і Ірыне Халіп, жонцы экс-кандыдата Андрэя Саннікава. Ірына Багданава і Ева Някляева адзначылі, што нягледзячы на змякчэнне меры стрымання іх родным, якія знаходзяцца ў дадзены момант пад хатнім арыштам, забаронена мець зносіны з сябрамі і блізкімі. Акрамя таго, родныя паскардзіліся на «бесчалавечнае стаўленне» як да саміх кандыдатаў, якія, па іх словах, жывуць у вельмі жорсткіх умовах, пад пастаянным наглядам супрацоўнікаў КДБ, адрэзаныя ад крыніц інфармацыі, так і да іх родных.

Багданава: органы праявілі бесчалавечнае стаўленне да сына Саннікава

У прыватнасці, Ірына Багданава адзначыла, што сям’ю Ірыны Халіп не папярэдзілі аб тым, што іх дачка будзе пераведзена пад хатні арышт. «Ніхто з родных нават не паспеў падрыхтаваць маленькага Данілу (сыны Ірыны) да таго, што павінна было адбыцца. Было праяўлена бесчалавечнае стаўленне не толькі да маленькага хлопчыка, але да пажылых бацькооў. Уся сям’я знаходзіцца ў стане стрэсу», — адзначыла сястра Андрэя Саннікава.

«Данік і Ірына бясконца радыя таму, што яны разам, але цяпер яны павінны вучыцца жыць пад сталым наглядам двух ахоўнікаў, якія ходзяць за імі з пакоя ў пакой. Мы гаворым аб дзіцяці і жанчыне, якая не з’яўляецца злачынцам і нічога благога не зрабіла. З майго пункту гледжання, гэта прамое парушэнне правоў чалавека і правоў дзяцей. Гэта проста бесчалавечна», — дадала Ірына Багданава.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 29 студзеня з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе выпусцілі давераную асобу былога кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Сяргея Вазняка, кіраўніка моладзевай арганізацыі АГП «Маладыя дэмакраты» Алега Корбана, давераная асоба Яраслава Раманчука Анатоля Паўлава. Акрамя таго, на хатні арышт меру стрымання змянілі экс-кандыдату Уладзіміру Някляеву і жонцы Андрэя Саннікава, журналістцы Ірыне Халіп.

Как вам новость?