"Рок-каранацыя-2010" пройдзе без узнагароджанняў

03.01.2011 14:34
Архив Редакция

"Рок-каранацыя-2010" адбудзецца 18 лютага ў сталічнай канцэртнай зале «Мінск». Пройдзе "Рок-каранацыя" ў змененым фармаце: выбіраць найлепшых не будуць, а адбудзецца гала-канцэрт у гонар 15-годдзя ўручэння дадзеных узнагародаў.

Ужо вядома, што выступяць гурты Neuro Dubel, «Крама», NRM, «Без білета», Drum Ecstasy, «Палац», Kriwi, Rasta, «Сузор’е», паведамляе сайт «Тузін Гітоў».

Как вам новость?
Головоломки