Росатам: АЭС у Беларусі могуць пачаць будаваць у верасні

10.02.2011 11:38
Архив Редакция

Сёння, 10 лютага прадстаўнікі Беларусі пачнуць перамовы з міністэрствам фінансаў Расіі аб прадстаўленні крэдыту на будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Як заявіў гендырэктар расійскай дзяржаўнай карпарацыі "Росатам" Сяргей Кірыенка, у выпадку заключэння ўсіх неабходных дамоўленасцяў з беларускім бокам працэс будаўніцтва АЭС можа пачацца ўжо ў верасні 2011 года. 

Паводле яго слоў, міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі аб будаўніцтве АЭС падпішуць да канца першага квартала 2011 года. Дакладную ж дату падпісання вызначаць у найбліжэйшы час, паведаміў Сяргей Кірыенка, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Пры гэтым, расійскі віцэ-прэм’ер Ігар Сечын падкрэсліў, што графікі будаўніцтва Беларускай і Балтыйскай (Калінінградская вобласць Расіі) АЭС павінны быць скарэктаваны з улікам аб’ёмаў спажывання расійскага анклава. Ён таксама адзначыў, што важным у гэтым пытанні таксама збыт электраэнергіі. На дадзены ж момант, як паведаміў намеснік кіраўніка «Росатама» Аляксандр Локшын, у кампаніі няма праблемаў з Беларуссю па пастаўках электраэнергіі.

Як перадаваў Тэлеграф, беларускі і расійскі бакі плануюць да лета гэтага года падпісаць крэдытнае пагадненне па будаўніцтве Астравецкай атамнай электрастанцыі. Пра гэта 25 студзеня заявіў Сяргей Кірыенка.

Как вам новость?
Головоломки