Рост прамысловасці Беларусі ў 2010 годзе склаў каля 10%

06.10.2010 10:07
Архив Редакция

У студзені-жніўні 2010 года прамысловая вытворчасць Беларусі вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 9,8%, што перавышае сярэдні паказчык краін-членаў Садружнасці незалежных дзяржаў, роўны 9%. Пра гэта паведамілі ў Міждзяржаўным статыстычным камітэце СНД. Найбольш значны рост прамысловасці ў СНД зафіксавалі ў Кыргызстане — 20,8%.

Згодна са Статкамітэтам, такі высокі тэмп росту абумоўлены як нізкай базай параўнання (у студзені-жніўні 2009 года ў Кыргызстане прамысловая вытворчасць знізілася на 12,7%), так і істотным ростам вытворчасці на золатарудным прадпрыемстве «Кумтор», перадае БелТА.

Далей размясціліся Арменія (рост 11,5%), Казахстан, Украіна і Таджыкістан (па 10,9%). За Беларуссю размясціліся Расія (9,2%), Узбекістан (8%), Малдова (5,2%), Азербайджан (3,8%). Дадзеных па Туркменістану няма.

Как вам новость?
Головоломки