"Ростэхналогіі" прапанавалі Беларусі аб'яднаць КамАЗ і МАЗ

15.02.2011 15:09
Архив Редакция

Расійская дзяржаўная карпарацыя "Ростэхналогіі" накіравала беларускім уладам прапанову аб'яднаць расійскую кампанію КамАЗ і Мінскі аўтамабільны завод. Пра гэта 15 лютага заявіў прэзідэнт "Ростэхналогій" Сяргей Чэмезаў.

Пасля аб’яднання кампаній расійскае прадпрыемства стане 100% уладальнікам МАЗа, тады як беларускія ўлады атрымаюць у сваё распараджэнне пакет акцый Камскага аўтазавода, адзначыў ён.

«Гэта наўрад ці будзе блокпакет, аднак дакладную долю можна будзе назваць толькі пасля ацэнкі МАЗа расійскім бокам», — цытуе Сяргея Чэмезава РИА «Новости».

Цяпер Мінскі аўтазавод з’яўляецца дзяржпрадпрыемствам. На ім вядзецца выпуск грузавых аўтамабіляў, шасі, прычэпаў і аўтобусаў. У сваю чаргу, амаль палова кампаніі расійскага КамАЗа (49,9%) належыць дзяржкарпарацыі «Ростэхналогіі», яшчэ 27,3% — «Тройцы Дыялог». Акрамя таго, у якасці акцыянераў Камскага аўтазавода лічыцца канцэрн Daimler (11%) і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (4%).

Как вам новость?
Головоломки