"РРБ-Банк" дазволіў здымаць з карткі больш 1,64 даляра на дзень

27.04.2011 15:27
Архив Редакция

"РРБ-Банк" адмяніў прынятае раней рашэнне выдаваць наяўныя сродкі па сваіх рублёвых картках за мяжой з 26 красавіка ў памеры не больш за пяць тысяч беларускіх рублёў у эквіваленце на дзень. Па афіцыйным курсе Нацбанка Беларусі гэта складае 1,64 даляра і 1,12 еўра.

Як распавялі ў банку, з 5 траўня ўстанаўліваюцца наступныя тарыфы і ліміты па аперацыях з банкаўскімі пластыкавымі карткамі да рахункаў у беларускіх рублях за межамі Рэспублікі Беларусь: зняцце наяўных — 50 даляраў, безнаяўная аплата тавараў і паслуг — 50 даляраў.

Дадаткова ўводзіцца абмежаванне па суме аперацый на працягу месяца: 500 даляраў на атрыманне наяўных і 500 даляраў на безнаяўныя плацяжы.

Камісія за зняцце наяўных грашовых сродкаў у замежнай валюце складзе 30% ад сумы, мінімум 6,5 тыс. рублёў.

«Да ўступлення ў сілу новых тарыфаў аперацыі ў замежнай валюце з выкарыстаннем банкаўскіх картак да бягучых рахункаў у беларускіх рублях праводзіцца не будуць. Абмежаванняў па аперацыях з карткамі да рахункаў у далярах ЗША і еўра няма», — паведамілі ў «РРБ-Банку».

Как вам новость?