Рубель "саслабеў" на 40% пасля адмены абмежаванняў у міжбанку

20.04.2011 17:19
Архив Редакция

Курс беларускага рубля дэвальваваўся на 40% на міжбанкаўскім рынку да ўзроўню, вызначанага Нацыянальным банкам краіны, пасля таго, як 19 красавіка Нацбанк адмяніў абмежаванне на максімальнае 10-працэнтнае адхіленне пры фармаванні курсу беларускага рубля ў міжбанкаўскім сектары.

Так, ААТ «Белаграпрамбанк» на міжбанкаўскім рынку дае за адзін даляр 5,1 тыс. беларускіх рублёў, у той час як афіцыйны курс Нацбанка на 20 красавіка складае 3074 рублёў за даляр.

У сваю чаргу ў нямецкім «Камерцбанку» курс беларускага рубля на міжбанкаўскім рынку «саслабеў» на 60% да афіцыйнага курсу Нацбанка, піша Bloomberg. На вуліцы спекулянты даюць за даляр ад 3,7 да 3,9 тыс. рублёў.
 
Як ужо перадаваў Тэлеграф, сітуацыя на валютным рынку Беларусі па-ранейшаму застаецца нестабільнай. Ажыятажны попыт на замежную валюту прывёў не толькі да яе дэфіцыту ўнутры краіны, але і да падзення курсу беларускага рубля за мяжой, якое працягваецца і цяпер. Так, у суседняй Латвіі дэвальвацыя беларускага рубля ў адносінах да афіцыйнага курсу Нацбанка Беларусі ўжо дасягае 70%.

Как вам новость?
Головоломки