Рубель у адносінах да даляра саслаб на 0,79%

11.05.2011 09:39
Архив Редакция

Па дадзеных Нацыянальнага банка Беларусі, афіцыйны курс даляра, усталяваны на 11 траўня, склаў 3061 рубель. За дзень рубель у адносінах да даляра саслаб на 0,79%, у параўнанні з пачаткам года — на 2,03%. Нязначнае паслабленне рубля адбылося і ў адносінах да расійскага рубля — на 0,06% (курс — 109,85 рублёў). У адносінах да еўра рубель, наадварот, ўмацаваўся — на 0,84% (курс — 4 392,84 рублёў).

Вартасць кошыка валют на 11 траўня склаў 1 138,86. З пачатку года рубель саслабеў на 7,98% (запланаваны паказчык на год — +/-8%).

Між тым афіцыйны курс даляра адрозніваецца ад курсу, прапанаванага беларускімі банкамі. Так, у пунктах абмену валют камерцыйных банкаў раніцай 11 мая даляр купляюць за 3110 — 3122 рубля, прадаюць за 3122 рублі. За дзень курс вырас на 24 рубля, перадае БелаПАН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, неафіцыйны курс даляра ў беларускіх банках пры куплі безнаяўнай валюты перавышае афіцыйны курс Нацыянальнага банка ў сярэднім на 65%. Паводле прагнозаў фінансавых экспертаў, неафіцыйны курс захаваецца на такім жа ўзроўні ў бліжэйшыя два тыдні.

Как вам новость?