Рубінаў: дырэктыва № 4 адкрывае новы этап у развіцці Беларусі

12.01.2011 16:31
Архив Редакция

Кіраўнік Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў 12 студзеня заявіў, што дырэктыва № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь» — гэта «вельмі сур'ёзны дакумент», паколькі «азначае новы этап у развіцці дзяржавы».

Як растлумачыў Анатоль Рубінаў, дырэктыва робіць акцэнт на канкрэтных удзельнікаў эканамічнага працэсу. Аднак ён разглядае дакумент «не толькі з пункту гледжання новых магчымасцяў для прадпрымальнікаў», паведаміў сенатар на сустрэчы з журналістамі.

Ён нагадаў, што ў выніку распаду Савецкага саюза Беларусь перажыла цяжкія часы — патрабавалася не толькі аднаўляць эканоміку, але і вучыцца жыць у іншых умовах. Па словах кіраўніка Савета Рэспублікі, гэтыя пытанні вырашаліся на працягу апошніх 15 гадоў, і на дадзены момант яны ў сваёй большасці вырашаны. «Краіна не толькі ўстала на ногі, але і атрымала новыя гандлёвыя сувязі ў свеце», — цытуе Анатоля Рубінава БелТА.

На думку чыноўніка, прымяненне адміністрацыйна-каманднага стылю кіравання ў краіне да сённяшняга дня «было апраўдана сітуацыяй». Аднак цяпер дзяржава «пераходзіць на іншы этап»: стратэгія эканамічнага развіцця застаецца ранейшай, але акцэнт робіцца на прапановы кіраўнікоў эканамічным працэсам і іншых яго ўдзельнікаў. «Цяпер галоўны рэсурс — творчая актыўнасць людзей», — падкрэсліў Анатоль Рубінаў.

Паводле яго слоў, дырэктыва з’яўляецца доўгатэрміновым дакументам, а не «разавым рашэннем», і канкрэтныя меры для яе ўвасаблення ў жыццё будзе прымаць Саўмін. «ВУП Мінску на 25% займае прыватны бізнэс, што дастаткова высока для індустрыяльна развітога горада, але патрэбныя яшчэ большыя паказчыкі», — прывёў прыклад чыноўнік.

Как вам новость?
Головоломки