Рубінаў: Лукашэнка абраны сумленна і дэмакратычна

21.01.2011 16:17
Архив Редакция

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў 21 студзеня заявіў, што Аляксандр Лукашэнка быў пераабраны на чацверты тэрмін "у выніку сумленных, дэмакратычных, адкрытых выбараў". Па словах Анатоля Рубінава, у выбарах узялі ўдзел практычна ўсе грамадзяне Беларусі, якія маюць права голасу, і пераважная большасць з іх выявіла да Аляксандра Лукашэнкі давер "як лідара краіны, як нацыянальнага лідара, як прэзідэнта Беларусі".

Выступаючы на інаўгурацыі прэзідэнта, Анатоль Рубінаў таксама заявіў, што большасць беларусаў ўхваляе працу цяперашняй палітыкі, прапанаваную кіраўніком дзяржавы мадэль развіцця краіны. «Гэта давер, гэтая падтрымка заснавана не на перадвыбарных абяцаннях або перадвыбарных прамовах, з якімі вы не звярталіся, а на вопыце ўсіх папярэдніх гадоў, на тых выдатных поспехах, якія наша краіна і наш народ дасягнулі пад вашым кіраўніцтвам», — заявіў старшыня Савета Рэспублікі.

Па словах Анатоля Рубінава, Беларусь ніколі раней «не развівалася гэтак імкліва», а беларускі народ «не дасягаў такога ўзроўню дабрабыту», як у гады прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі, перадае БелаПАН.

У заключэнні сваёй прамовы старшыня Савета Рэспублікі пажадаў кіраўніку дзяржавы «невычэрпных сіл, упэўненасці ў правасці сваёй справы, каб і далей паспяхова весці карабель дзяржавы, праводзячы яго праз усе рыфы, буры, выпрабаванні па шляху незалежнасці, прагрэсу і росквіту».

«Упэўнены, што якія б складаныя задачы не ўзнікалі перад вамі як прэзідэнтам краіны, вы заўсёды знойдзеце правільнае рашэнне, грунтуючыся на тым, чаму вы аддалі ўсё Вашае жыццё, пачынаючы з нараджэння, на шчырай і глыбокай любові да нашай краіны і нашага народу. У добры шлях, Аляксандр Рыгоравіч», — заключыў Анатоль Рубінаў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 21 студзеня 2011 года абраны кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прынёс прысягу і афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта Беларусі. Цяперашні прэзідэнцкі тэрмін стане для Аляксандра Лукашэнкі ўжо чацвертым.

Как вам новость?