Рубінаў: Расія мэтанакіравана выцясняе Беларусь са свайго рынка

29.03.2010 16:58
Архив Редакция

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі НС РБ Анатоль Рубінаў у артыкуле "Беларуская мадэль. Некаторыя пытанні палітыкі на сучасным этапе", апублікаванай у часопісе "Беларуская думка", заявіў, што сёння цяжка зразумець мэты расійскай палітыкі ў дачыненні Беларусі. Па яго меркаванні, Расія, выцясняючы Беларусь са свайго рынка, падштурхоўвае яе да збліжэння з Еўропай.

«З аднаго боку, у Расіі вельмі раўніва ставяцца да нашых кантактаў з Захадам, у прыватнасці, да нашага ўдзелу ў праекце «Ўсходняе партнёрства». А з іншага — мэтанакіравана выцясняюць Беларусь са свайго рынка, тым самым падштурхоўваючы яе да збліжэння з Еўрасаюзам. Што ж разлічвае выйграць Расія ад такога падыходу?» — цытуе Анатоля Рубінавая БелТА.

Сенатар заявіў, што ў межах адзінай мытнай тэрыторыі не павінна быць ні мытнага кантролю, ні мытных пошлін пры перасоўванні тавараў праз межы краін — чальцоў Мытнага саюза.

Палітык упэўнены, што большасць і расейцаў, і беларусаў вельмі балюча перажываюць супярэчнасці і канфлікты, якія перыядычна ўзнікаюць паміж дзвюма краінамі. Па яго меркаванні, залішне прагматычная пазіцыя Расіі не адпавядае і яе гістарычнай традыцыі.

Анатоль Рубінаў выступіў таксама супраць «абсалютна эгаістычнай» пазіцыі Расіі ў дачыненні прыродных рэсурсаў, размешчаных на яе тэрыторыі. Сенатар лічыць што, «калі былыя савецкія рэспублікі ўдзельнічалі ў засваенні радовішчаў, будаўніцтве трубаправодаў у сучаснай Расіі, дык яны павінны атрымаць права ўдзельнічаць у іх распрацоўцы».

«Расія пасля развалу Саюза, па сутнасці, прысвоіла права на выкарыстанне гэтых радовішчаў і блізка не падпускае былыя рэспублікі да іх эксплуатацыі», — заявіў Анатоль Рубінаў.

Как вам новость?
Головоломки