Рубіноўскі: вертыкаль улады ў Беларусі на мяжы распаду

17.08.2010 08:52
Архив Редакция

Вертыкаль беларускай улады знаходзіцца на мяжы распаду, лічыць аналітык Андрэй Рубіноўскі. Пра гэта, па словах эксперта, сведчаць некаторыя знакавыя для беларускага дзяржапарату падзеі, якія адбыліся нядаўна. Гаворка ідзе аб шэрагу дастаткова жорсткіх заяваў новага старшыні Мінскай вобласці Барыса Батуры на нарадзе 12 жніўня з чыноўнікамі вобласці.

«З заяваў мінскага старшыні аблвыканкама вынікала, што абласныя чыноўнікі наскрозь карумпаваныя, займаюцца прыпіскамі і адмываюць свае «брудныя» прыбыткі праз жыллёвае будаўніцтва. Мала таго, ён яшчэ і абвінаваціў праваахоўныя органы ў асобе Камітэту дзяржкантролю і іншых у тым, што яны гэтыя прыпіскі пакрываюць», — распавёў Андрэй Рубіноўскі, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Такія смелыя для беларускіх чыноўнікаў заявы, па словах расійскага аналітыка, сведчаць аб тым, што ў Барыса Батуры ёсць дастаткова сур’ёзны рычаг уплыву на правядзенне ў рамках вобласці той палітыкі, якую ён лічыць адпаведнай патрэбам выбаршчыкаў вобласці. «Ён, на мой погляд, гэта даволі празрыста даў зразумець вертыкалі, што цяпер яны будуць выконваць яго каманды», — сказаў Андрэй Рубіноўскі.

Рубіноўскі: Батура можа паўплываць на ход прэзідэнцкіх выбараў

Акрамя таго, расейскі эксперт лічыць, што Барыс Батура з’яўляецца адным з тых беларускіх чыноўнікаў, якія могуць не толькі заняць асабістую пазіцыю да тых працэсаў, што адбываюцца ў рэспубліцы, і сур’ёзна паўплываць на перадвыбарчы расклад сілаў паміж асноўнымі гульцамі, уключаючы вертыкаль і сілавікоў, але таксама зможа паўплываць і на сам працэс і вынікі падліку галасоў. «Калі аналагічную пазіцыю зоймуць яшчэ некалькі чалавек, то можна сказаць, што некаторым палітыкам можна нават не вылучацца», — заявіў Андрэй Рубіноўскі.

«Батура — адзін з нямногіх пазасталых у рэспубліцы чыноўнікаў, якія яшчэ маюць аўтарытэт сярод службоўскага корпусу рэспублікі: ён ведае вертыкаль, а самае галоўнае — яна ведае яго», — дадаў эксперт.

У сітуацыі, якая сёння склалася, дзейныя ўлады, па словах Андрэя Рубіноўскага, не змогуць пасадзіць Барыса Батуру, змогуць толькі звольніць. «А большага, у сітуацыі, якая складваецца ў рэспубліцы, і не трэба. Гэтага дастаткова, каб чыноўніку такога ўзроўню згуляць у сваю гульню на карысць беларускага народа», — заявіў Андрэй Рубіноўскі.

«Галоўнае, што ў рэспубліцы ёсць людзі, якіх ужо нельга ў рэшту часу да выбараў звольніць або пасадзіць проста так — лава запасных скончылася. Пытанне цяпер заключаецца толькі ў тым, ці змогуць гэтыя людзі пісьменна распарадзіцца такім рэдкім шанцам адказаць за ўсе знявагі, абразы і страхі папярэдніх гадоў», — падсумаваў эксперт.

Как вам новость?