Румас думае, што з крэдытам ад Расіі "будзе ўсё добра"

25.03.2011 16:48
Архив Редакция

Беларусь разлічвае на тое, што Расія прадставіць ёй крэдыт у памеры трох мільярдаў даляраў для падтрымання эканомікі. Пра гэта сказаў віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас. Гаворачы аб выніках перамоваў паміж кіраўнікамі мінфінаў Беларусі і Расіі, якія адбыліся некалькі дзён таму ў Маскве, Сяргей Румас сказаў: "перамоўцы вярнуліся з аптымізмам. Я думаю, усё будзе добра".

У сваю чаргу, як ужо перадаваў Тэлеграф, для таго, каб атрымаць ад Расіі крэдыты ў аб’ёме трох мільярдаў даляраў, міністэрства эканомікі Беларусі павінна ў бліжэйшыя 10-12 дзён распрацаваць і падаць расійскаму боку план канкрэтных дзеянняў па рэфармаванні беларускай эканомікі. Аб гэтым сказаў амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Па словах расійскага дыпламата, пасля гэтага бакі сядуць «за канкрэтную размову аб магчымасці прадстаўлення крэдытаў».

Па матэрыялах Reuters

Как вам новость?
Головоломки