Румас: нерэнтабельныя дзяржпрадпрыемствы павінны памяняць уласніка

27.01.2011 10:13
Архив Редакция

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас 26 студзеня заявіў, што сёння дзяржава не ў стане аказваць фінансавую падтрымку дзяржпрадпрыемствам ў такім аб'ёме, як гэта было раней. У сувязі з гэтым Сяргей Румас на пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага камітэту па маёмасці заявіў, што калі цяперашнія ўладальнікі дзяржпрадпрыемстваў не здольныя кіраваць прадпрыемствам эфектыўна, неабходна змяніць уласніка на гэтым прадпрыемстве. 

Кіраўнік урада Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў органам дзяржкіравання і аблвыканкамаў да 1 лютага праверыць рацыянальнасць працы прадпрыемстваў, ўласнікам якіх у якой-небудзь меры выступае дзяржава, і паведаміць, ці мэтазгодна трымаць іх у дзяржуласнасці.

У сваю чаргу мінэканомікі да 15 лютага павінна прааналізаваць інфармацыю, якая паступіць, і ўнесці канкрэтныя прапановы ў Савет міністраў аб магчымай прыватызацыі тых прадпрыемстваў, якімі дзяржава не стане эфектыўна кіраваць, паведамілі ў Савеце міністраў Беларусі.

Што тычыцца прадпрыемстваў, што застаюцца ў дзяржуласнасці, іх чакае змена кіраўніцтва. «Хутчэй за ўсё, будзе прынята рашэнне паступова органам дзяржкіравання адыходзіць ад кіраўніцтва гэтымі прадпрыемствамі, а дзяржуласнасцю будзе кіраваць незалежны орган», — паведаміў намеснік прэм’ера.

Паводле яго слоў, такім органам можа з’яўляцца Дзяржкаммаёмасць альбо нейкі іншы. «Цалкам верагодна, што ён будзе наймаць кваліфікаваных мэнэджараў, таму што, на жаль, чыноўнікі неэфектыўна кіруюць прадпрыемствамі», — сказаў Сяргей Румас.

Саўмін асцерагаецца ўкладваць сродкі ў нерэнтабельныя прадпрыемствы

Члены Савета міністраў ўзнялі пытанне аб тым, ці ёсць сэнс укладваць сродкі ў дзяржпрадпрыемствы, якія нерэнтабельныя цяпер і невядома, ці будуць даходнымі ў будучыні. «У мяне такое ўражанне, што ў «Бархіма» нярадасна перспектыва. Думаю, што прадаць яго за сродкі, якія былі ўкладзены ў апошнія тры гады, наўрад ці атрымаецца», — заявіў намеснік прэм’ера Сяргей Румас.

Па яго словах, «сёння існуе праблема неэфектыўнага кіравання дзяржаўнай маёмасцю». Некаторыя прадпрыемствы з уласнасцю дзяржавы працуюць неэфектыўна, і калі дзяржава перастане іх падтрымліваць, яны будуць стратныя.

Так, ААТ «Бархім» два разы выстаўлялася на таргі, прадпрыемства вяло рэканструкцыю, у яго ўклалі каля 25 млрд. рублёў (8,3 млн. даляраў) з інавацыйнага фонду, цяпер прадпрыемства працуе з мінімальнай рэнтабельнасцю, паведамілі ў Савеце міністраў. «Інвестар, якому адмовілі ў продажы «Бархіма», пабудаваў у Асіповічах завод і ў другім квартале запускае яго. Гэты завод па магутнасці ў восем разоў большы за вытворчасць на «Бархіме», — адзначыў Сяргей Румас.

Румас: Беларусі патрэбны поўны рэестр дзяржмаёмасці

Віцэ-прэм’ер таксама заявіў, што неабходна скласці поўны рэестр дзяржаўнай маёмасці, паколькі дзяржкамітэт па маёмасці павінен кіраваць ім эфектыўна. «А мы, аказваецца, не маем сёння поўнага рэестра дзяржмаёмасці», — паведаміў Сяргей Румас. Паводле яго слоў, на сёння ёсць дадзеныя па рэспубліканскай уласнасці, але не па камунальнай. «Як жа мы будзем маёмасцю распараджацца, калі не ведаем, колькі прадпрыемстваў знаходзяцца ў дзяржуласнасці?» — запытвае Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, планы працы камітэту не заўсёды выконваюцца, паколькі ўлік маёмасці няпоўны. Гэтым пытаннем павінна заняцца Дзяржкаммаёмасць. Дадзены орган павінен падымаць праблемы, каб органы дзяржкіравання іх вырашалі. «Задача павінна быць пастаўлена так, каб органы дзяржкіравання, якія за шмат гадоў наладзілі бюракратычных рагатак, з падачы вашага ведамства страцілі спакой. А камітэт павінен выразна бачыць, што і дзе перашкаджае руху ў дадзеным працэсе, ён павінен вывучаць і востра ставіць пытанні перад урадам, калі самі не можаце іх вырашыць», — адзначыў Сяргей Румас.

Намеснік прэм’ера таксама паведаміў, што план прыватызацыі на 2011-2013 гады не зацверджаны. «Не сфармулявана выразная пазіцыя па пытаннях рэалізацыі палітыкі прыватызацыі. Гэта прывяло да таго, што сёння мы жывем без плана прыватызацыі на тры наступныя гады», — сказаў Сяргей Румас.

Как вам новость?
Головоломки