Румас: у 2011 годзе можа падаражэць праезд у транспарце

16.02.2011 17:06
Архив Редакция

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас паведаміў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, што ўрад ініцыюе павышэнне ў 2011 годзе тарыфаў на гарадскія пасажырскія перавозкі. Паводле яго слоў, гэта звязана з неабходнасцю выканаць задачу выхаду да 2014 годзе на адсутнасць субсідавання гарадскога пасажырскага транспарту.

У якасці абгрунтавання гэтай прапановы Саўміна, якую ён да канца гэтага года плануе ўнесці прэзідэнту, віцэ-прэм’ер прывёў прыклад сістэму жыллёва-камунальнай гаспадаркі, тарыфы на паслугі якой ужо былі павышаны ў гэтым годзе ў сярэднім на пяць даляраў, паведамляе БелТА.

Нягледзячы на тое, што насельніцтва хваравіта адрэагавала на гэтую меру, для ўрада яна была вымушанай, адзначыў Сяргей Румас. Намеснік прэм’ер-міністра растлумачыў, што на павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ уладам давялося пайсці, бо «узровень пакрыцця камунальных паслуг насельніцтвам у Беларусі знізіўся да 30%, а гэта самы нізкі ўзровень за апошнія 15 гадоў».

«Як бы гэтая мера не была непапулярная, урад прыняў гэтае рашэнне», — сказаў віцэ-прэм’ер і дадаў, што акрамя павышэння тарыфаў на гарадскія пасажырскія перавозкі ўрад плануе ініцыяваць падвышэнне і іншых тарыфаў.

Как вам новость?
Головоломки