Румас: урад будзе скарачаць бюджэтнае датаванне ЖКГ

02.03.2011 10:26
Архив Редакция

Беларускія ўлады будуць скарачаць бюджэтнае датаванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас. Памяншэнне датавання ЖКГ будзе праходзіць паралельна з ростам узроўню заработнай платы насельніцтва, растлумачыў віцэ-прэм'ер.

«У новай праграме дзейнасці ўрада на пяцігодку нараўне з павышэннем заработнай платы насельніцтва мы ставім перад сабой задачу, каб насельніцтва аплочвала каля 60% кошту камунальных паслуг. Па пасажырскім транспарце да 2013 года мы павінны выйсці на стоадсоткавую аплату гэтых паслуг», — цытуе Сяргея Румаса БелТА.

У цяперашні час беларускія грамадзяне аплочваюць каля 30% кошту камунальных паслуг, пры гэтым грамадзяне з нізкім даходам і з высокім даходам аплочваюць паслугі ЖКГ па аднолькавым прынцыпе. Віцэ-прэм’ер лічыць дадзены падыход «не зусім правільным тое, што дзяржава на 70% датуе тых, у каго заработная плата значна вышэйшая за сярэднюю».

«Таму дзяржава тут будзе ісці па двух шляхах: з аднаго боку — павышаць заработную плату, у першую чаргу, для маламаёмасных слаёў насельніцтва, з другога, — павышаць узровень пакрыцця выдаткаў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы», — растлумачыў Сяргей Румас.

Як раней перадаваў Тэлеграф, згодна з планамі ўрада, у 2011 годзе жыхары Беларусі будуць плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі каля 24,7%.

Как вам новость?