РУП "Белтэлекам" змяніў гендырэктара

21.03.2011 16:32
Архив Редакция

Беларускі дзяржаўны манапаліст у галіне сувязі "Белтэлекам" змяніў генеральнага дырэктара. Замест Канстанціна Цікара дзяржманаполіі па папярэдніх дадзеных будзе кіраваць Юры Петручэня, які займаў да гэтага моманту пасаду дырэктара Мінскага філіяла "Белтэлекама".

Канстанцін Цікар напісаў заяву яшчэ тыдзень таму, і толькі 21 сакавіка было прынята рашэнне аб звальненні, паведамляе АФН.

У сваю чаргу мінсувязі і «Белтэлекам» не пацвярджаюць і не аспрэчваюць гэтую інфармацыю, адмаўляючыся пры гэтым ад якіх-небудзь каментароў.

Как вам новость?