Русы: адмова ад удзелу ў выбарах — слабасць апазіцыі

22.03.2010 15:55
Архив Редакция

Старшыня камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання Палаты прадстаўнікоў Міхаіл Русы заявіў 22 сакавіка пра тое, што прадстаўнікі апазіцыі выяўляюць слабасць, адмаўляючыся ад удзелу ў мясцовых выбарах. Такую заяву дэпутат зрабіў, каментуючы здыманне апазіцыйнымі партыямі сваіх прадстаўнікоў з удзелу ў выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.

Па словах Міхаіла Русага, апазіцыя неабгрунтавана заяўляе пра абмежаванне правоў на ўдзел у выбарах. «З улікам дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам былі занесены змены ў выбарчае заканадаўства, якія адкрылі новыя магчымасці ўдзелу ў выбарах», — цытуе БелаПАН словы старшыні камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы.

Міхаіл Русы лічыць, што беларуская апазіцыя «не хоча трываць паразу ў адкрытым бою». «Яны вырашылі, што лепш падняць рукі і здацца, а затым казаць, што добра ваявалі. Дрэнна ваююць», — падкрэсліў дэпутат.

Раней паведамлялася, што 21 сакавіка з’езд Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі прыняў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў выбарах у мясцовыя рады.

Как вам новость?
Головоломки