Русы: краіны СНД павінны ўмацаваць харчовую бяспеку

09.12.2010 13:30
Архив Редакция

Краіны, якія ўваходзяць у СНД, павінны ўмацаваць харчовую бяспеку. Пра гэта 9 снежня заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Русы. Па словах міністра, канцэпцыя павышэння харчовай бяспекі ўжо распрацавана, яе плануецца зацвердзіць на пасяджэнні ў Мінску 9-10 снежня Міжурадавага савета па пытаннях аграпрамысловага комплексу СНД.

Як паведаміў міністр, неабходна развіваць сельская гаспадаркі, забяспечваць валютаакупальнасць, развіваць адзіны мяса-малочны рынак. Акрамя таго, важна перайсці да гандлю на аб’яднаных біржах краін СНД, перадае БелТА.

Міхаіл Русы адзначыў, што ежу, якая мае невялікі тэрмін захоўвання і патрабуе хуткай рэалізацыі, неабходна забяспечыць «зялёным калідорам» па тэрыторыі СНД.

Міністр прапанаваў выкарыстаць для ўмацавання харчовай бяспекі досвед, пакеты пагадненняў, выпрацаваныя ў двухбаковых адносінах дзяржаў СНД і ў Мытным саюзе. У прыватнасці, трэба ствараць адзіныя рынкі, сумесныя прадпрыемствы, агульныя базы дадзеных.

Как вам новость?
Головоломки