Рух на трасе Брэст-Масква часткова перакрыюць на чатыры гадзіны

30.03.2010 13:33
Архив Редакция

Першага красавіка ДАІ з 10:00 да 14:00 перакрые рух на трасе Брэст-Масква (М-1/Е-30) з 332-га да 347-ы кіламетр. Тым часам рух усіх тыпаў транспарта будзе забаронены, пачынаючы з развязкі з аўтамабільнай дарогай Мінск — Дзяржынск і скончваючы развязкай з трасай Мінск — Мікашэвічы.

У гэтай сувязі будзе забаронены з’езд з аўтамабільнай дарогі Мінск-Дзяржынск на аўтадарогу Брэст-Масква ў кірунку мяжы з Расіяй, з аўтамабільнай дарогі Мінск-Мікашэвічы ў кірунку Брэста, а таксама рух у бок паказанага горада ад апошняй развязкі, паведамілі ва УДАІ МУС, перадае БелТА.

У якасці аб’езду зачыненага ўчастку ДАІ прапануе аўтамабільныя дарогі Мінск — Дзяржынск, МКАД, Мінск — Мікашэвічы і Заслаўе — Дзяржынск — Возера.

Перад пачаткам аб’ездаў зачыненага для руху ўчастку ДАІ ўсталюе адпаведныя дарожныя знакі, якія паказваюць маршруты аб’езду, а таксама выставіць сваіх супрацоўнікаў для ажыццяўлення рэгулявальна-распарадчых дзеянняў.

ДАІ прыносіць кіроўцам выбачэнні за часовыя нязручнасці і рэкамендуе планаваць час і маршруты сваіх паездак з улікам гэтай інфармацыі

Как вам новость?
Головоломки